
Фота з архіва
12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная валюта Расіі займае першае месца ў рэйтынгу сусветных валют у 2022 годзе, паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Bloomberg.
Паводле даных агенцтва, значнаму ўмацаванню расійскага рубля садзейнічалі прынятыя меры кантролю за рухам капіталу ў краіне, а таксама пераход на аплату газу ў рублях. У выніку нацыянальная валюта Расіі ў гэтым годзе вырасла на 11 працэнтаў у адносінах да амерыканскага долара.
Меры па ўмацаванні сваёй валюты прымаюць і іншыя краіны, напрыклад Турцыя. Аднак, адзначае Bloomberg, такога ж поспеху, як у Расіі, ім дасягнуць не ўдалося.
Адзначаецца, што ўсяго ў рэйтынг уключаны валюты 31 краіны свету.-0-