Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 снежня 2022, 10:15

Bloomberg: Расія плануе ўстанавіць фіксаваныя цэны на сваю нафту

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масква разглядае магчымасць зафіксаваць цану на сваю нафту на міжнародным рынку. Такія дзеянні стануць адказам на ўвядзенне краінамі G7 гранічных цэн на расійскую сыравіну, паведамляюць РІА Навіны па інфармацыі агенцтва Bloomberg.

На гэты момант у Маскве ёсць два варыянты контрмер Захаду: устанаўленне фіксаванага кошту на баралі з Расіі або ўвядзенне максімальнага ўзроўню дысконту да міжнародных марак, з якім яны могуць быць прададзены.

У СМІ пішуць, што Расія хоча распрацаваць празрысты цэнавы механізм, у аснову якога пакладзены рыначны падыход. Ён дасць магчымасць адысці ад уплыву абмежаванняў на краіны, куды пастаўляецца расійская нафта.-0-.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі