ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 жніўня 2022, 10:51

Bloomberg: Расія мае намер прадаваць нафту некаторым азіяцкім краінам са скідкай 30 працэнтаў

Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія мае намер прадаваць нафту некаторым азіяцкім краінам са скідкай 30 працэнтаў. Аб гэтым паведамляе Bloomberg са спасылкай на неназванага чыноўніка.

Заключыць доўгатэрміновыя кантракты на пастаўку нафты са значнымі скідкамі прапануецца некалькім азіяцкім краінам. Вядома, што гэта ініцыятыва выклікана жаданнем Расіі не дапусціць увядзенне паталка цэн на яе нафту і пошукам новых пакупнікоў узамен еўрапейскіх.

Якім менавіта краінам была зроблена такая прапанова, Bloomberg не паведамляе, але нагадвае, што раней міністр турызму Інданезіі Сандыга Уна ўжо гаварыў у сваіх сацсетках аб прапанове Масквы купляць нафту коштам на 30 працэнтаў ніжэйшым, чым на міжнародным рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі