Сцяг Чацвер, 16 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 красавіка 2024, 11:38

Блінкен прыбыў з візітам у Саудаўскую Аравію для абмеркавання сітуацыі ў Газе

Энтнані Блінкен. Фота Сіньхуа
Энтнані Блінкен. Фота Сіньхуа
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыбыў з візітам у Саудаўскую Аравію для абмеркавання крызісу ў Газе, паведамляе тэлеканал Al Arabiya.

У Эр-Рыядзе Блінкен сустрэнецца з міністрамі замежных спраў краін Персідскага заліва і Еўропы, якія прыбылі на Сусветны эканамічны форум і перагаворы Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва.

Як адзначылі ў Дзярждэпартаменце ЗША, Блінкен сканцэнтруецца на пытаннях спынення агню паміж Ізраілем і ХАМАС, павелічэння гуманітарнай дапамогі ў сектар Газа і планах па аднаўленні Газы.

Пасля паездкі ў Саудаўскую Аравію дзяржсакратар ЗША наведае Іарданію і Ізраіль.

Тэлеканал звяртае ўвагу на тое, што напярэдадні візіту Блінкена ў Саудаўскую Аравію прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху па тэлефоне абмеркавалі сітуацыю вакол утрымліваемых ХАМАС заложнікаў. Акрамя таго, Байдэн зноў выказаў занепакоенасць наконт пачатку Ізраілем аперацыі ў Рафаху на поўдні Газы, дзе ўкрыліся больш за мільён палесцінцаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі