ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 мая 2023, 15:46

Bild: у нямецкім Ратынгеме прагрымеў узрыў, пацярпелі 12 паліцэйскіх і ратавальнікаў

Фота з архіва
Фота з архіва

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Германіі каля 12 чалавек з ліку супрацоўнікаў паліцыі і выратавальных службаў атрымалі раненні пры ўзрыве ў адной з кватэр шматпавярховага дома, паведамляе нямецкае выданне Bild.

Інцыдэнт здарыўся ў нямецкім горадзе Ратынген на захадзе Германіі. У паліцыю паступіла паведамленне, што ў кватэры аднаго з дамоў знаходзіцца чалавек, якому патрэбна дапамога. Вартавыя правапарадку і ратавальнікі, якія прыбылі на месца, спрабавалі адкрыць дзверы ў кватэру. У гэты момант прагрымеў узрыў.

Абставіны інцыдэнту высвятляюцца. Паводле папярэдняй інфармацыі, узрыў быў ажыццёўлены наўмысна. У паліцыі паведамілі, што восем пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.

Да месца надзвычайнага здарэння прыбылі байцы спецназа і снайперы. Задзейнічаны шэсць пліцэйскіх верталётаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі