ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 14 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 чэрвеня 2020, 17:55

Беспрацоўе ў Расіі з 1 красавіка вырасла больш як у 3,5 раза

Міхаіл Мішусцін. Фота ТАСС
Міхаіл Мішусцін. Фота ТАСС

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Расіі колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных з 1 красавіка вырасла больш як у 3,5 раза. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, паведамляе ТАСС.

Аднак, паводле ацэнкі кіраўніка кабінета міністраў, рэзкага росту беспрацоўя ўдалося пазбегнуць. Міхаіл Мішусцін нагадаў, што ўрад прыняў цэлы комплекс рашэнняў, каб падтрымаць і людзей, якія ўжо страцілі работу, і тых, хто знаходзіцца пад пагрозай звальнення. У першую чаргу кіраўнік кабінета міністраў назваў павелічэнне дапамогі па беспрацоўі, пашырэнне кола асоб, якія маюць права на атрыманне такіх дапамог. Ён адзначыў таксама, што ўведзеныя штомесячныя выплаты на дзяцей, бацькі або апекуны якіх засталіся без работы, удвая павышаны мінімальны памер дапамогі па доглядзе дзіцяці, якую атрымліваюць непрацуючыя бацькі.

"Мы таксама зрабілі шэраг крокаў, каб прастымуляваць работадаўцаў да захавання рабочых месцаў, у тым ліку прымалі меры па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу", - сказаў Міхаіл Мішусцін.

Сярод асноўных мер прэм'ер-міністр назваў зніжэнне памеру страхавых узносаў з 30 працэнтаў да 15 працэнтаў і ўвядзенне прамых бязвыплатных субсідый на выплату зарплат на кожнага з супрацоўнікаў.

"Акрамя таго, прадпрыемствам пацярпелых галін, а таксама сацыяльна арыентаваным некамерцыйным арганізацыям прадастаўляюцца льготныя крэдыты па стаўцы 2 працэнты, такую падтрымку ад дзяржавы яны атрымліваюць пры ўмове максімальнага захавання занятасці. Прадпрыемствам, якія захаваюць не менш за 90 працэнтаў супрацоўнікаў, крэдыт будзе спісаны разам з працэнтамі", - нагадаў старшыня ўрада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі