
18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік знешнепалітычнай службы ЕС Жазэп Барэль спадзяецца, што Расія і Украіна змогуць дамовіцца аб вывазе збожжа ў час перагавораў у Стамбуле, якія пройдуць на гэтым тыдні, піша ТАСС.
Ён адзначыў, што ЕС усё робіць магчымае для вывазу збожжа з украінскай зямлі, але праз Балгарыю і Румынію гэтага недастактова. Ён разлічвае, што расійска-ўкраінскае пагадненне дасць магчымасць разблакіраваць неабходныя парты ў Адэсе і іншыя парты ва Украіне.
Барэль падкрэсліў, што ад дасягнення пагаднення залежаць жыцці дзясяткаў тысяч людзей.-0-