Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 лютага 2024, 12:25

Барэль: сітуацыя на полі бою ва Украіне "будзе вырашана за тры месяцы"

Жазэп Барэль. Фота прэс-службы МЗС РФ/ТАСС
Жазэп Барэль. Фота прэс-службы МЗС РФ/ТАСС
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У заключны дзень Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што сітуацыя на полі бою ва Украіне можа быць вырашана праз тры месяцы. Аб гэтым паведамляе Euronews.

Пры гэтым брусельскі чыноўнік заклікаў паскорыць дапамогу ўкраінскім уладам, паколькі лічыць, што час канчаецца. Ён выказаў папрок, што ў ЕС "шмат стратэгій, але вельмі мала дзеянняў". Барэль адзначыў, што неабходна перайсці на новы ўзровень падтрымкі Украіны.

Паводле яго слоў, палітыкі блока і еўрапейскае грамадства яшчэ не ўсвядомілі, што "знаходзяцца ў стане вайны", а часу на чарговыя саміты ўжо няма.

"Мы не можам больш гаварыць, "давайце пачакаем еўрапейскіх выбараў"... Мы павінны стаць больш хуткімі, рашучымі", - цытуе Барэля ТАСС.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі адзначыў, што блок "вагаўся ў пытаннях паставак, можа, вельмі шмат, вельмі часта". "Два гады таму мы былі гатовы паслаць каскі. Цяпер мы перадаём F-16, але мінула ўжо два гады. Калі б мы прынялі гэта рашэнне хутчэй, магчыма, сітуацыя на фронце была б іншай", - сказаў Барэль.

Ён падкрэсліў, што Еўрасаюз "не зможа адыгрываць геапалітычную ролю, калі не будзе гатовы абараніць сябе". Сярод самых важных геапалітычных выклікаў ён назваў Украіну, сектар Газа і Глабальны Поўдзень, а таксама ўласную абараназдольнасць.

Кіраўнік Мінабароны Літвы Арвідас Анушаўскас між тым заявіў, што першая партыя знішчальнікаў F-16, верагодна, прыбудзе ва Украіну ў чэрвені бягучага года.

У Германіі з 16 па 18 лютага праходзіла Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы - форум па пытаннях знешняй палітыкі і абароны. У бягучым годзе канферэнцыя была юбілейнай - яна адбылася 60-ы раз.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі