ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 12 жніўня 2022
Мінск Ясна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 мая 2022, 11:09

Барэль: Еўрасаюз не можа стаць пасрэднікам у перагаворах РФ і Украіны

Фота з архіва
Фота з архіва

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль лічыць, што Еўрасаюз не можа ўзяць на сябе пасрэдніцкую ролю ў расійска-ўкраінскіх перагаворах, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, з пасрэдніцтвам Еўрасаюза не згодзіцца расійскі бок. У той жа час ён адзначыў, што на ролю пасрэдніка не падыходзіць і Пекін, паколькі ў гэтым канфлікце ён у большай ступені на баку Масквы. Пасрэднікам магла б стаць Анкара, якая мае нармальныя адносіны як з Расіяй, так і Украінай. Аднак лепш было б разглядаць на гэту ролю такую арганізацыю, як ААН, лічыць Барэль.

Ён таксама адзначыў, што вынік перагавораў павінен вызначацца толькі ўдзельнікамі канфлікту - Масквой і Кіевам, а таксама краінай або арганізацыяй, якая выступіла пасрэднікам.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі выказаў меркаванне, што садзіцца за стол перагавораў трэба з пазіцыі сілы, маючы на ўвазе Украіну. Ён таксама заявіў, што ЕС прадоўжыць узбройваць Украіну. Разам з тым ён адзначыў, што сам Еўрасаюз не хоча ўступаць у ваенныя дзеянні з Расіяй, аднак прадоўжыць уводзіць супраць яе санкцыі.

Закранаючы эканамічныя пытанні, Жазэп Барэль заявіў, што Еўропе адмовіцца ад расійскага газу не так проста, трэба весці пошукі альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. Ён таксама прызнаў непадрыхтаванасць ЕС да прыёму СПГ, паколькі ў еўрапейскіх краінах не хапае СПГ-тэрміналаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі