Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 красавіка 2022, 15:56

Baltnews: у ЕС адбываецца раскол з-за расійскага газу

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз адзіны і салідарны з Балгарыяй і Польшчай, якія пацярпелі ад спынення паставак газу з Расіі, заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Аднак не ўсе з ёй згодны, піша Baltnews.

Кіраўнік ЕК сёння заявіла, што Еўрасаюз рыхтуе скаардынаваны адказ Расіі, якая прыпыніла пастаўкі блакітнага паліва з-за нежадання Варшавы і Сафіі плаціць у расійскіх рублях. Урсула фон дэр Ляен таксама запэўніла еўрапейцаў у адзінстве Еўрасаюза ў гэтым пытанні.

Аднак на фоне яе заяў сёння з'явіліся цікавыя паведамленні з Венгрыі і Аўстрыі. Паведамленні, якія дэманструюць "узровень адзінства" ЕС, адзначае Baltnews. У прыватнасці, кіраўнік аўстрыйскага Мінэнерга Леанорэ Гевеслер заявіла, што расійскі газ паступаў і паступае ў краіну без перабояў. Кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта заявіў, што прыпыненне паставак газу ў Балгарыю не азначае спынення транзіту праз гэту краіну. Паводле яго слоў, знойдзена рашэнне, якое дазваляе перавесці плату за газ у еўра на рахунак Венгрыі ў Газпрамбанке. Затым еўрапейская валюта будзе канверсавана ў расійскія рублі Газпрамбанкам і перададзена ў "Газпрам экспарт".

У Германіі энергетычны канцэрн Uniper таксама заявіў, што не бачыць супярэчнасці аплаты за газ у рублях з санкцыямі, уведзенымі супраць Расіі. У кампаніі заявілі, што прыпыненне паставак блакітнага паліва ў Польшчу не паўплывае на транзіт па газаправодзе Ямал-Еўропа ў Германію.

Раней Польшча і Балгарыя паведамілі, што атрымалі паведамленне ад "Газпрама" аб прыпыненні паставак газу з 27 красавіка. Польскія ўлады пры гэтым адзначылі, што ў іх краіне дастаткова запасаў газу, а таксама крыніц яго паставак. Разам з тым эксперты адзначаюць, што абедзве краіны ў значнай ступені залежаць ад расійскага газу, купляючы ў РФ каля паловы спажываемага аб'ёму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі