Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 сакавіка 2021, 14:10

Балгарыя з 22 сакавіка ўвядзе новы лакдаўн

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Балгарыі з 22 сакавіка на 10 дзён уводзяць строгія абмежаванні ў сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Балгарыі Канстанцін Ангелаў, паведамляе балгарскі партал Novinite.

Міністр адзначыў, што сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса ў краіне пагаршаецца, колькасць захварэлых імкліва павялічваецца. У сувязі з гэтым урад Балгарыі вымушаны ўвесці лакдаўн на тэрыторыі краіны, які будзе дзейнічаць з 22 па 31 сакавіка ўключна.

Новыя абмежаванні прадугледжаюць, што ў Балгарыі будзе прыпынена работа ўстаноў грамадскага харчавання, гандлёвых цэнтраў, кіно, тэатраў, а таксама школ і дзіцячых садоў. Даступнымі для наведвання застануцца толькі аптэкі, банкі і прадуктовыя магазіны.

На перыяд лакдаўну ў краіне не дапускаецца арганізацыя ўрачыстасцей прыватнага характару з удзелам больш як 15 чалавек. Усе калектыўныя і спартыўныя мерапрыемствы ў памяшканні і на адкрытым паветры будуць праходзіць без гледачоў. Групавыя турыстычныя паездкі ўнутры краіны будуць прыпынены.

Паводле апошніх даных амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, агульная колькасць заражаных COVID-19 у Балгарыі перавышае 291,7 тыс. Колькасць смяротных выпадкаў склала больш за 11,7 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі