Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 верасня 2021, 09:39

Балгарыя ўвяла новыя антыкавідныя абмежаванні

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя абмежаванні ў сувязі з ростам колькасці заражаных каранавірусам сёння ўступілі ў сілу ў Балгарыі. Яны будуць дзейнічаць да 31 кастрычніка, паведамляе ТАСС.

На гэты перыяд у краіне забараняецца правядзенне масавых мерапрыемстваў, у тым ліку музычных і іншых фестываляў, на якіх колькасць прысутных не абмежавана вызначанай колькасцю сядзячых месцаў, закрываюцца дзіцячыя цэнтры і клубы, спартыўныя мерапрыемствы ў закрытых памяшканнях будуць праводзіцца без гледачоў. Закрываюцца начныя клубы і дыскатэкі. Абмяжоўваецца час работы прадпрыемстваў грамадскага харчавання, у тым ліку рэстаранаў і кафэ, якія могуць працаваць з 7.00 да 23.00.

Абмежавана колькасць гледачоў на канцэртах, спектаклях і ў кінатэатрах да 50 працэнтаў умяшчальнасці залы. Дапускаецца наведванне музеяў і галерэй пры загрузцы адзін чалавек на 8 кв.м. Работадаўцам рэкамендавана арганізоўваць дыстанцыйны рабочы працэс для 50 працэнтаў персаналу і ўвесці зменны графік пачатку рабочага часу.

Новыя абмежавальныя меры выклікалі незадавальненне з боку ўладальнікаў рэстаранаў, кафэ, начных клубаў і дыскатэк, а таксама іх работнікаў, якія абяцаюць правесці па ўсёй краіне масавыя акцыі пратэсту і патрабуюць адстаўкі кіраўніка Міністэрства аховы здароўя.

Доля станоўчых рэзультатаў тэстаў на каранавірус у Балгарыі трымаецца на ўзроўні 7 працэнтаў. За апошнія суткі памерлі 34 пацыенты з каранавірусам, а агульная колькасць памерых ад захворвання пацыентаў дасягнула 19149. Прышчэпку ў краіне зрабілі амаль 2,35 млн чалавек, у тым ліку каля 1,2 млн завяршылі вакцынацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі