Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 красавіка 2022, 18:31

Балгарскія прадпрыемствы патрабуюць ва ўлад аднавіць пастаўкі расійскага газу

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Балгарыі прадстаўнікі больш як 25 тыс. прадпрыемстваў звярнуліся да ўлад краіны з патрабаваннем наладзіць дыялог з "Газпрамам" і аднавіць пастаўкі расійскага газу, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў кіраўніка Мінэканомікі Балгарыі Карнэліі Нінавай, члены ўрада правялі сустрэчу з балгарскімі работадаўцамі, у час якой абмяркоўвалі дапамогу эканамічным суб'ектам, захаванне працоўных месцаў і стрымліванне росту цэн.

Прадстаўнікі прадпрыемстваў адзначылі, што цяпер замясціць пастаўкі газу з Расіі немагчыма, і заклікалі ўлады пачаць аплачваць газ у рублях, як таго патрабуе "Газпрам". Яны таксама заявілі, што не стануць плаціць за газ пасрэднікам, паколькі гэта павялічыць цану на трэць.

Удзельнікі сустрэчы заклікалі балгарскія ўлады аднавіць супрацоўніцтва з расійскім холдынгам "Газпрам", а таксама замарозіць цэны на блакітнае паліва. Прапануецца выплачваць кампенсацыі за высокі кошт электрычнасці ў краіне.

Карнэлія Нінава паведаміла: прапановы будуць вынесены на абмеркаванне парламента. Яна таксама адзначыла, што ў сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 25 тыс. прадпрыемстваў, якія сёння забяспечваюць 86 працэнтаў ВУП краіны і ствараюць рабочыя месцы для 82 працэнтаў працаздольнага насельніцтва краіны.

Раней Балгарыя заявіла, што не стане плаціць за расійскі газ у рублях. У выніку "Газпрам" прыпыніў пастаўкі паліва ў гэту краіну.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі