Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Бакі канфлікту ва Украіне ўзгаднілі бестэрміновае перамір'е з 21 ліпеня

У свеце 18.07.2019 | 09:00
Марцін Сайдзік. Фота з архіва
Марцін Сайдзік. Фота з архіва

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бакі канфлікту ва Украіне ўзгаднілі бестэрміновае спыненне агню з 21 ліпеня. Аб гэтым 17 ліпеня журналістам паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Марцін Сайдзік нагадаў, што ў мінулую пятніцу ў Парыжы адбылася сустрэча памочнікаў лідараў "нармандскай чацвёркі", дзе абмяркоўваліся далейшыя дзеянні ў рамках нармандскага фармату і ў ТКГ. Паводле слоў дыпламата, гэта сустрэча надала значны імпульс праведзенаму пасяджэнню кантактнай групы ў Мінску. "ТКГ узгадніла заяву аб пацвярджэнні поўнай прыхільнасці да спынення агню пачынаючы з 00.01 21 ліпеня па кіеўскім часе", - сказаў Марцін Сайдзік. Ён адзначыў, што, паводле даных Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, апошнім часам адзначаецца рост як парушэнняў рэжыму спынення агню, так і колькасці ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва.

"Гэта перамір'е бестэрміновае. Заява змяшчае шэраг мер, якія накіраваны на забеспячэнне яго ўстойлівасці", - падкрэсліў дыпламат.

У тэксце заявы кантактнай групы пазначана, што ТКГ падкрэслівае важнасць прыняцця і выканання адпаведных загадаў аб спыненні агню, аб чым будуць зроблены публічныя заявы вышэйшага камандавання бакоў. Таксама адзначаецца важнасць эфектыўнага прымянення дысцыплінарных мер у выпадках парушэння рэжыму спынення агню і паведамлення аб іх СММ АБСЕ. Бакі падкрэсліваюць і важнасць адмовы ад наступальных дзеянняў і разведвальна-дыверсійных аперацый, непрымянення любога віду агню, уключаючы снайперскі. Адзначаецца недапушчальнасць размяшчэння цяжкай зброіў населеных пунктах і ў іх блізкасці, у першую чаргу на аб'ектах грамадзянскай інфраструктуры, уключаючы школы, дзіцячыя сады, бальніцы і грамадскія памяшканні.

Трохбаковая кантактная група паўторна заявіла аб сваёй агульнай і цвёрдай прыхільнасці да поўнага выканання мінскіх пагадненняў. ТКГ таксама абавязваецца забяспечыць надзейны і бяспечны доступ СММ АБСЕ па ўсёй тэрыторыі Украіны згодна з яе мандатам для маніторынгу і верыфікацыі, у тым ліку з прымяненнем тэхнічных сродкаў.

Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы адбудзецца ў Мінску 31 ліпеня.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).