Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 снежня 2021, 09:26

Байдэн падпісаў абаронны бюджэт на 2022 год аб'ёмам каля $770 млрд.

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў абаронны бюджэт краіны на 2022 фінансавы год (пачаўся 1 кастрычніка) аб'ёмам каля $770 млрд. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Белага дома, паведамляе ТАСС.

У ім адзначаецца, што прэзідэнт падпісаў закон аб асігнаваннях на 2022 фінансавы год, галоўным чынам на праграмы Міністэрства абароны ЗША і ваеннае будаўніцтва, на праграмы Міністэрства энергетыкі ЗША ў сферы нацыянальнай бяспекі і на праграмы ў сферы разведкі.

Раней абедзве палаты Кангрэса ЗША адобрылі праект абароннага бюджэту аб'ёмам каля $770 млрд. Акрамя таго, ён змяшчае палажэнне аб выдзяленні $4 млрд на праграму еўрапейскай ініцыятывы па стрымліванні, якая накіравана супраць Расіі. На ваенную дапамогу Украіне меркавалася выдзеліць $300 млн, яшчэ $150 млн будуць патрачаны на "супрацоўніцтва ў галіне бяспекі з краінамі Балтыі".

Узгоднены дакумент таксама прадугледжвае выдзяленне больш як $7 млрд на праграмы, звязаныя з рэгіёнамі Індыйскага і Ціхага акіянаў. У праект таксама было ўключана палажэнне аб стварэнні камісіі для вывучэння амерыканскай ваеннай кампаніі ў Афганістане і забарона на перадачу сродкаў і рэсурсаў Пентагона радыкальнаму руху "Талібан".

Пры гэтым з узгодненай версіі праекта бюджэту раней былі выключаны ініцыятывы аб санкцыях супраць газаправода "Паўночны паток - 2", суверэннага доўгу РФ і магчымасці ўвядзення рэстрыкцый у дачыненні да 35 расіян, у тым ліку міністраў, вядомых расійскіх бізнесменаў, грамадскіх дзеячаў, журналістаў. Гэтыя ініцыятывы раней увайшлі ў якасці паправак да версіі абароннага бюджэту, прынятай восенню Палатай прадстаўнікоў. Адобраны кангрэсменамі законапраект пасля гэтага пачаў разглядаць Сенат, але з-за рознагалоссяў паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі ён так і не быў зацверджаны. У сувязі з гэтым прадстаўнікі профільных камітэтаў верхняй і ніжняй палат Кангрэса падрыхтавалі новую, кампрамісную версію праекта бюджэту.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна вясной запытвала ў кантралюемага дэмакратамі Кангрэса на абаронныя патрэбы $753 млрд. У час кансультацый гэта сума была павялічана. Аб'ём абароннага бюджэту на 2021 фінансавы год складаў каля $740 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі