ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 3 снежня 2021
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 верасня 2021, 15:59

Азонавая дзірка над Паўднёвым полюсам аказалася большая за Антарктыду

Фота theguardian.com
Фота theguardian.com

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азонавая дзірка, што ўтварылася над Паўднёвым полюсам, па сваім памеры абагнала Антарктыду і, паводле прагнозаў спецыялістаў, прадоўжыць павялічвацца на працягу бліжэйшых двух-трох тыдняў. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на службу маніторынгу атмасферы праграмы Copernicus.

Вучоныя адзначылі, што значны рост азонавай дзіркі адбыўся апошнія два тыдні і цяпер яна ўваходзіць у лік 25 працэнтаў найбольш вялікіх дзірак, выяўленых спецыялістамі з 1979 года. "Яна вельмі падобная да мінулагодняй, якая таксама не была нечым незвычайным да пачатку верасня, аднак потым ператварылася ў адну з самых вялікіх і доўгажывучых за гісторыю нашых назіранняў", - расказаў дырэктар службы маніторынгу атмасферы праграмы Copernicus Венсан-Анры Пеш.

Папярэдняя азонавая дзірка над Антарктыкай закрылася ў канцы снежня 2020 года. Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА), якая з'яўляецца спецыялізаванай установай ААН, адзначыла, што ў мінулым годзе дзірка хутка расла з сярэдзіны жніўня і дасягнула 20 верасня пікавых значэнняў у памеры 24,8 млн кв.км. Акрамя таго, яна стала самай працяглай і адной з самых шырокіх і глыбокіх за ўвесь час маніторынгу азонавага слоя. Гэта было абумоўлена моцнай, стабільнай і халоднай палярнай віхурай і вельмі нізкімі тэмпературамі ў стратасферы.

Азонавы слой, размешчаны ў стратасферы на адлегласці ад 10 да 40 км над паверхняй Зямлі, уяўляе сабой газавую абалонку, якая абараняе планету ад шкоднага ўздзеяння ультрафіялетавага выпрамянення ад Сонца. У 1980-я гады было ўстаноўлена, што колькасць азону ў атмасферы стала імкліва скарачацца з-за высокай канцэнтрацыі хлорфторвугляродаў, галонаў і іншых газаў, якія шырока выкарыстоўваліся ў якасці холадагентаў для халадзільнікаў і кандыцыянераў, а таксама як распыляльнікі ў аэразольных балончыках і проціпажарных сродках. Паводле даных ААН, дзякуючы мерам, прынятым у адпаведнасці з Манрэальскім пратаколам 1987 года да Венскай канвенцыі аб ахове азонавага слоя (1985) і чатырма папраўкамі да яго (1990, 1992, 1997 і 1999), да 2015 года выкіды азонаразбуральных рэчываў удалося знізіць больш як на 90 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі