Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 жніўня 2024, 17:42

Азербайджан падаў заяўку на ўступленне ў БРІКС

Фота з архіва
Фота з архіва
20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азербайджан афіцыйна падаў заяўку на ўступленне ў БРІКС. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю, якую прадаставіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Азербайджана Айхан Гаджызадэ.

Раней азербайджанскі пасол у Маскве Палад Бюльбюль аглы заяўляў, што Азербайджан хоча далучыцца да БРІКС. Ён адзначаў пры гэтым, што пытанне аб уступленні ў аб'яднанне знаходзіцца ў рабоце.

Як адзначае РІА Навіны, аб тым, што Баку праяўляе інтарэс да ўмацавання супрацоўніцтва з БРІКС, гаварылася ў апублікаванай раней сумеснай заяве прэзідэнтаў РФ і Азербайджана Уладзіміра Пуціна і Ільхама Аліева. У дакуменце падкрэсліваецца, што Масква падтрымлівае гэта імкненне Баку.

У 2024 гозе Расійская Федэрацыя старшынствуе ў БРІКС. Саміт кіраўнікоў дзяржаў аб'яднання пройдзе ў Казані 22-24 кастрычніка. Старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка адзначала, што 24 краіны стаяць у чарзе на далучэнне да БРІКС.

БРІКС сфарміраваўся ў чэрвені 2006 года з удзелам Бразіліі, РФ, Індыі, Кітая. З 1 студзеня 2024 года ў БРІКС уступілі яшчэ пяць краін: Егіпет, Іран, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўская Аравія і Эфіопія.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі