Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 ліпеня 2019, 13:04

Авіязносіны паміж Расіяй і Грузіяй прыпынены

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія авіякампаніі завяршылі выкананне рэйсаў з Грузіі. Апошні рэйс, які рабіла з Тбілісі авіякампанія "Аэрафлот", прызямліўся ў Маскве сёння ў 4.51, паведамляе ТАСС.

Грузінскія авіякампаніі Georgian Airways і MyWay Airlines завяршылі палёты ў Расію 7 ліпеня. З Расіі ў Грузію ляталі шэсць авіякампаній: "Аэрафлот", S7 Airlines, "Уральскія авіялініі", "Перамога", Red Wings, Nordavia.

Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб забароне пасажырскіх авіязносін з Грузіяй з 8 ліпеня. З гэтага ж дня ўступае ў сілу і рашэнне Міністэрства транспарту Расіі ад 22 чэрвеня аб прыпыненні палётаў грузінскіх авіякампаній на тэрыторыю РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі