Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 сакавіка 2021, 14:52

Аварыя на Суэцкім канале можа прывесці да значных збояў у глабальных ланцужках паставак

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зняцце з мелі кантэйнеравоза, які блакіруе Суэцкі канал, адбудзецца не раней за наступную сераду, што можа прывесці да значных збояў ва ўсіх глабальных ланцужках паставак, пачынаючы ад нафты да збожжа і аўтамабіляў, паведамляе Bloomberg.

З-за аварыі можа пацярпець галіна кантэйнерных перавозак, што пачынае працаваць на поўную магутнасць, пагражаючы новымі затрымкамі для еўрапейскіх кампаній і спажыўцоў, якія палюбілі хуткія анлайн-пакупкі ў час пандэміі. Ёсць таксама апасенні, што здарэнне ўзмоцніць лагістычныя праблемы Еўропы: адмененыя рэйсы, няхватка кантэйнераў і больш высокія стаўкі фрахту.

Як заявіў Крыс Роджэрс, вядучы гандлёвы аналітык кампаніі S&P Global Market Intelligence Panjiva, затрымкі, хутчэй за ўсё, павялічаць расходы на дастаўку, напрыклад, цана перавозкі 40-футавага кантэйнера з Кітая ў Еўропу вырасла амаль у чатыры разы ў параўнанні з мінулым годам.

Паўднёвакарэйская кампанія HMM Co. даручыла кантэйнернаму судну, што выйшла з Вялікабрытаніі 22 сакавіка, абысці мыс Добрай Надзеі, каб пазбегнуць затору. Паводле слоў аналітыка Рэбекі Чыа, сама меней у сямі суднаў са звадкаваным прыродным газам былі скарэкціраваны маршруты.

Вядома, што па Суэцкім канале праходзіць 12 працэнтаў сусветнага патоку грузаперавозак, ён таксама з'яўляецца адной з найбольш загружаных водных магістралей сусветных танкерных перавозак нафты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі