Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 студзеня 2019, 10:09

Аўтобус з расійскімі турыстамі трапіў у ДТЗ у Тайландзе

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтобус з расійскімі турыстамі 9 студзеня трапіў у ДТЗ на востраве Пхукет у Тайландзе, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Phuket News.

Паводле інфармацыі тэлеканала, аўтобус турыстычнага аператара Anex Tour накіроўваўся з горада Камала ў правінцыю Пхангнга. У час руху ён зачапіў пікап, які ехаў па сустрэчнай паласе. У выніку ДТЗ аўтобус атрымаў пашкоджанні правай часткі кузава, у пікапа ад сутыкнення лопнула кола. Людзі не пацярпелі.

Паліцыя высвятляе акалічнасці інцыдэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі