Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2018, 11:04

Аўтобус з дзецьмі сутыкнуўся з грузавіком у Францыі

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтобус з дзецьмі сутыкнуўся з грузавіком у Францыі: пацярпелі 9 чалавек, паведамляе газета L'Union.

Паводле інфармацыі выдання, здарэнне адбылося на трасе Парыж - Рэймс. Вадзіцель спыніў аўтобус на абочыне, каб замяніць кола са спушчанай шынай. У гэты момант у яго ўрэзаўся грузавік.

У выніку аварыі пацярпелі дзевяць чалавек. Сур'ёзныя траўмы атрымалі двое дзяцей 11 і 12 гадоў. Усяго на момант ДТЗ у аўтобусе знаходзіліся 45 чалавек, у іх ліку дзеці ва ўзросце ад 3 да 13 гадоў.

Вадзіцель грузавіка затрыманы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі