Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 лістапада 2021, 13:44

Аўстрыя ўводзіць агульнанацыянальны лакдаўн з 22 лістапада

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Аўстрыі з 22 лістапада ўводзяць агульнанацыянальны лакдаўн для ўсіх жыхароў краіны, як вакцынаваных, так і непрышчэпленых ад каранавіруса, паведамляе выданне Kronen Zeitung.

У рамках каранціну будуць выкарыстаны меры, якія прымаліся ўжо раней у час папярэдніх лакдаўнаў, даць ацэнку іх эфектыўнасці плануецца на працягу 10 дзён.

Адзначаецца, што агульнанацыянальны лакдаўн у Аўстрыі прадоўжыцца не больш за 20 дзён і будзе завершаны 12 снежня. Канцлер Аўстрыі Александэр Шаленберг заявіў, што краіна таксама пачала падрыхтоўку да ўвядзення абавязковай вакцынацыі ад COVID-19 з лютага 2022 года.

Раней паведамлялася, што 15 лістапада ў Аўстрыі пачаў дзейнічаць агульнанацыянальны лакдаўн для непрышчэпленых грамадзян старэйшых за 12 гадоў. Такое рашэнне было прынята аўстрыйскімі ўладамі пасля рэгістрацыі ў краіне рэкорднай колькасці новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Тады лакдаўн закрануў амаль два мільёны чалавек.

Паводле апошніх даных амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, агульная колькасць заражаных COVID-19 у Аўстрыі перавышае 1 млн чалавек. Колькасць лятальных канцоў складае больш за 11,9 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі