Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 верасня 2020, 15:01

Аўстрыя перасцерагае грамадзян ад паездак у Прагу і Парыж з-за COVID-19

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Аўстрыі выдала папярэджанне аб паездках у Прагу і Парыж з-за значнага павелічэння выпадкаў захворвання на COVID-19 у гэтых гарадах, паведамляе Reuters.

Таксама МЗС перасцерагае ад паездак на Блакітны бераг у Францыі, у Андору, Аргенціну, Бахрэйн, Коста-Рыку, Ізраіль, Кувейт і Мальдыўскія астравы. У той жа час папярэджанне аб паездках у Партугалію скарочана да Лісабона і Паўночнага рэгіёна. Папярэджанне аб паездках у Швецыю адменена.

Паводле даных на 24 верасня, у Аўстрыі зафіксавана 40 816 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй, выздаравеў 31 661 пацыент, памерлі 783 чалавекі.

Усяго ў свеце на COVID-19 захварэлі 31,9 млн чалавек, выздаравелі 22 млн, 976 тыс. смяротных выпадкаў. Успышка выкліканага новым каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы 2019 года ў Цэнтральным Кітаі, затым распаўсюдзілася на большасць краін і 11 сакавіка была прызнана СААЗ пандэміяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі