ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 жніўня 2021, 14:49

Аўстралія зрабіла больш строгімі правілы выезду з краіны

Фота ААР
Фота ААР

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Аўстраліі з 11 жніўня зрабілі больш строгімі правілы выезду з краіны, каб спыніць перадачу COVID-19, паведамляе аўстралійская анлайн-газета The New Daily.

Цяпер аўстралійцы, якія жывуць за мяжой і вяртаюцца ў краіну, нават каб наведаць сваякоў, не змогуць выехаць зноў без спецыяльнага дазволу. Для гэтага трэба будзе падаць заяўку ў органы пагранічнай службы, назваць важкую прычыну, што даказвае неабходнасць пакінуць аўстралійскую тэрыторыю, а таксама прад'явіць пацвярджальныя дакументы, такія як пасведчанне на права жыхарства, дагавор арэнды, пісьмо ад работадаўцы або разлікі за камунальныя паслугі.

Паводле даных тэлеканала Sky News, грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Аўстраліі, таксама не могуць выехаць з краіны без важкай на тое прычыны, якой можа быць рабочая паездка, адпаведная нацыянальным інтарэсам, або зварот за медыцынскай дапамогай, недаступнай у краіне.

Паводле інфармацыі газеты The Guardian, уезд у Аўстралію дазволены толькі грамадзянам краіны і пастаянным жыхарам.

Змяненні, ажыццёўленыя з мэтай спыніць перадачу COVID-19, былі ўнесены на мінулым тыдні без афіцыйнага публічнага аб'яўлення.

Дадатковыя абмежавальныя меры прыняты ў адпаведнасці з законам аб біябяспецы для ўзмацнення кантролю над распаўсюджваннем інфекцыі ў краіне. У першую чаргу яны накіраваны на змяншэнне колькасці візітаў аўстралійцаў, якія пражываюць за мяжой. Такія рашэнні міністра аховы здароўя Аўстраліі не могуць быць адхілены федэральным парламентам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі