Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 студзеня 2024, 14:00

Атрыманы папярэднія даныя расшыфроўкі самапісцаў збітага самалёта Іл-76

Фота ТАСС
Фота ТАСС
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты завяршылі папярэднюю расшыфроўку бартавых самапісцаў збітага ў Белгародскай вобласці РФ самалёта Іл-76. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны са спасылкай на прадстаўніка экстранных службаў.

Адзначаецца, што ўжо атрыманы папярэднія даныя пасля аналізу чорных скрынь. Знойдзеныя на месцы падзення борта Іл-76 чорныя скрыні раней былі прывезены для экспертызы ў спецыяльную лабараторыю. Паведамлялася, што яны знаходзяцца ў прыдатным для расшыфроўкі стане.

Міністэрства абароны Расіі паведамляла раней, што 24 студзеня расійскі самалёт Іл-76 упаў у Белгародскай вобласці. У расійскім абаронным ведамстве ўказалі, што ў самалёце знаходзілася 65 палонных ваеннаслужачых УСУ, якія перавозіліся ў Белгародскую вобласць для абмену, а таксама шэсць членаў экіпажа і трое суправаджаючых. Паводле даных Мінабароны РФ, УСУ паразілі расійскі Іл-76 з зенітнага ракетнага комплексу, устаноўленага ў раёне населенага пункта Ліпцы Харкаўскай вобласці. У Мінабароны назвалі тэрактам украінскіх улад здарэнне з самалётам Іл-76.

Расійскі лідар Уладзімір Пуцін назваў тое, што здарылася, злачынствам украінскіх улад супраць уласных грамадзян. Ён указаў, што ўкраінская разведка ведала, што ў самалёце Іл-76 былі ваеннапалонныя УСУ, і тым не менш быў нанесены ўдар - або па неасцярожнасці, або спецыяльна. Паводле яго слоў, расійскім бокам былі зафіксаваны пускі дзвюх ракет з падкантрольных Кіеву тэрыторый, паражэнне самалёта адбылося праз "2-3 мінуты, адрэагаваць было практычна немагчыма". Таксама Пуцін сказаў, што, мяркуючы па доказах, самалёт збілі сістэмай ППА вытворчасці Францыі або ЗША. Пуцін паабяцаў абнародаваць вынікі расследавання крушэння Іл-76. СК Расіі ўзбудзіў па факце крушэння самалёта крымінальную справу па артыкуле "тэрарыстычны акт".

Шэраг украінскіх СМІ спачатку напісалі, што Іл-76 збілі УСУ, але пасля з'яўлення даных аб палонных на борце выключылі са сваіх паведамленняў гэту інфармацыю. Пазней кіеўскія ўлады ўскосна прызналі, што паразілі расійскі самалёт. Генштаб УСУ пасля паведамленняў аб крушэнні самалёта заявіў, што прадоўжыць прымаць меры па знішчэнні сродкаў дастаўкі на Белгародска-Харкаўскім напрамку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі