Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 кастрычніка 2020, 16:40

Ашчадбанк палепшыў прагноз па ВУП Расіі ў 2020 годзе

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ашчадбанк Расіі палепшыў прагноз па дынаміцы ВУП РФ на 2020 год, заявіў кіраўнік Ашчадбанка Герман Грэф, паведамляе ТАСС.

"Мы ў пачатку сакавіка рабілі тры розныя сцэнарыі, з якіх аптымістычным сцэнарыем быў спад недзе на 6-7 працэнтаў. Чаканні былі значна больш песімістычнымі ў параўнанні з тым, што на самай справе адбылося. Паводле сённяшніх ацэнак, зніжэнне складзе прыкладна каля 4 працэнтаў ВУП, гэта значыць у 1,5 раза лепш, чым мы чакалі ў аптымістычным сцэнарыі", - адзначыў Герман Грэф.

Поўнае аднаўленне расійскай эканомікі чакаецца ў 2022 годзе, заявіў кіраўнік Ашчадбанка. "У 2021 годзе нам трэба будзе яшчэ вучыцца жыць з каранавірусам", - сказаў ён, адзначыўшы, што, паводле яго асабістых чаканняў, у другой палавіне наступнага года краіна значна наблізіцца да стандартнага рэжыму жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі