Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 красавіка 2019, 18:18

Армія Судана аб'явіла аб адхіленні прэзідэнта Амара аль-Башыра ад улады - заява

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Армія Судана аб'явіла аб адхіленні прэзідэнта Амара аль-Башыра ад улады. Адпаведная заява была зачытана ў прамым эфіры суданскага дзяржаўнага тэлебачання, паведамляе ТАСС.

Міністр абароны краіны генерал-лейтэнант Авад бэн Ауф аб'явіў аб арышце Амара аль-Башыра, роспуску парламента і дзеючых органаў улады. Акрамя таго, было аб'яўлена аб прыпыненні дзеяння Канстытуцыі і ўвядзенні надзвычайнага становішча ў краіне на тры месяцы.

У сваім выступленні кіраўнік Мінабароны Судана заявіў, што армія бярэ ўладу ў краіне пад свой кантроль на два гады.

Таксама Авад бэн Ауф паведаміў аб закрыцці паветранай прасторы краіны на 24 гадзіны.

Раней з'явілася інфармацыя, што група ваенных ажыццявіла пераварот, адхіліўшы прэзідэнта Амара аль-Башыра ад улады. Армія і службы бяспекі размясцілі войскі вакол Міністэрства абароны і на галоўных дарогах і мастах у сталіцы краіны Хартуме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі