Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 сакавіка 2025, 09:58

Армія Ізраіля заявіла, што гатова пашырыць баявыя дзеянні ў сектары Газа

Фота EPA/ТАСС
Фота EPA/ТАСС
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) гатова пашырыць наступленне на сектар Газа, не абмяжоўваючыся авіяўдарамі, якія накіраваны на кіраўніцтва і інфраструктуру радыкальнага палесцінскага руху ХАМАС. Такую заяву прэс-службы ЦАХАЛ прыводзіць ТАСС.

Па заяве ваенных, ЦАХАЛ знаходзіцца ў рэжыме павышанай баявой гатоўнасці на ўсіх франтах.

Раней паведамлялася, што ВПС Ізраіля нанеслі серыю ўдараў па буйнейшых населеных пунктах палесцінскага анклава. У тым ліку па размешчаных на поўдні Хан-Юнісе і Рафаху, а таксама па горадзе Джабалія на поўначы і лагеры бежанцаў Нусейрат у цэнтральнай частцы сектара Газа.

Паводле інфармацыі ўпраўлення па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі ў сектары Газа, колькасць загінулых у выніку удараў Арміі абароны Ізраіля па сектары Газа перасягнула 200.

Як паведамлялася, у сярэдзіне студзеня Ізраіль і радыкальны палесцінскі рух ХАМАС пры пасрэдніцтве Егіпта, Катара і ЗША дамовіліся аб увядзенні рэжыму спынення агню. Дзеянне першай фазы пагаднення завяршылася 1 сакавіка, а 2 сакавіка Ізраіль заблакіраваў пастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Газу і закрыў усе кантрольна-прапускныя пункты ў анклаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі