
Фота unsplash.com
15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арменія і Азербайджан дамовіліся аб перамір'і з 20.00 (19.00 па маскоўскім часе) 14 верасня. Як піша ТАСС, такую інфармацыю ў эфіры тэлеканала "Грамадскае тэлебачанне Арменіі" агучыў сакратар Савета бяспекі краіны Армен Грыгаран, паведамляе БЕЛТА.
"Дзякуючы ўдзелу міжнароднай супольнасці ўдалося дамовіцца аб перамір'і з Азербайджанам 14 верасня з 20.00", - сказаў Армен Грыгаран.
Як паведамлялася, сітуацыя на граніцы паміж Арменіяй і Азербайджанам абвастрылася ў ноч на аўторак.-0-