Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 сакавіка 2022, 15:32

Арахамія: перагаворы паміж Украінай і Расіяй могуць прайсці 29 сакавіка ў Стамбуле

28 сакавіка, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Перагаворы паміж Украінай і Расіяй могуць пачацца 29 сакавіка ў Стамбуле. Аб гэтым заявіў кіраўнік парламенцкай фракцыі "Слуга народа", член украінскай дэлегацыі Давід Арахамія. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар фракцыі Юлія Палійчук у Telegram-канале.

"Украінска-расійскія перагаворы могуць пачацца ў аўторак, 29 сакавіка, з 10 раніцы", - напісала Юлія Палійчук і дадала, што, паводле слоў Давіда Арахамія, пачатак перагавораў зрушыўся па часе з-за лагістычных праблем.

У дырэктараце па камунікацыях адміністрацыі прэзідэнта Турцыі пацвердзілі, што наступная сустрэча перагаворных груп Украіны і Расіі адбудзецца ў Стамбуле.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі