Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 сакавіка 2022, 15:37

Арахамія назваў умовы Украіны па гарантыях бяспекі

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарантамі бяспекі для Украіны па выніках перагавораў з Расіяй могуць стаць краіны Савета Бяспекі ААН (Францыя, ЗША, Вялікабрытанія, Кітай і РФ) плюс Турцыя, Германія, Канада, Італія, Польшча і Ізраіль. Аб гэтым заявіў член украінскай дэлегацыі на перагаворах з РФ Давід Арахамія, паведамляе Telegram-канал украінскага выдання "Страна".

Давід Арахамія заявіў, што сёння дэлегацыі нічога не падпісваюць, а даносяць свае пазіцыі. У прыватнасці, украінская дэлегацыя данесла сваю пазіцыю па пытанні прадастаўлення міжнародных гарантый бяспекі, якіх патрабуе Украіна.

Паводле слоў Давіда Арахаміі, у дагаворы павінна быць прапісана, што кансультацыі ў выпадку канфлікту павіны доўжыцца не больш за тры дні. Краіны-гаранты будуць абавязаны аказаць дапамогу. Сярод гарантаў Украіна бачыць краіны Савета Бяспекі ААН, а таксама Турцыю, Германію, Канаду, Італію, Польшчу і Ізраіль.

"У нас неўрэгуляваныя пытанні з АРДЛА і Крымам, таму гаранты не будуць працаваць на гэтыя тэрыторыі. Некаторыя краіны ўжо далі папярэдняе ўзгадненне. Гэта тая сістэма, на якой мы хочам пабудаваць новую будучыню Украіны. Таксама гэтыя гаранты павінны дапамагаць уступаць у ЕС", - заявіў Давід Арахамія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі