Камала Харыс. Фота АР
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль дзве трэці амерыканцаў выступаюць супраць вылучэння цяперашняга віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс кандыдатам на выбарах прэзідэнта ў 2028 годзе ад Дэмакратычнай партыі ЗША. Аб гэтым сведчаць вынікі апытання грамадскага меркавання, праведзенага даследчай арганізацыяй Rasmussen reports, паведамляе ТАСС.
Апытанне праводзілася ў перыяд з 1 па 3 снежня анлайн і па тэлефоне.
Паводле даных даследавання, 61 працэнт удзельнікаў апытання лічаць, што Дэмакратычнай партыі варта выбраць іншага кандыдата. Толькі 24 працэнты рэспандэнтаў выказалі меркаванне, што для дэмакратаў будзе лепш зноў вылучыць Харыс. Яшчэ 15 працэнтаў апытаных не вызначыліся з адказам.
Раней выданне Politico са спасылкай на некалькі крыніц паведаміла, што Харыс, якая пацярпела паражэнне на прэзідэнцкіх выбарах гэтага года, дапускае магчымасць зноў балаціравацца ў 2028 годзе. Як адзначае выданне, Харыс мае намер прадощжыць займацца палітыкай, яна і даручыла памочнікам і бліжэйшаму асяроддзю вывучыць усе магчымыя варыянты, якія ўключаюць не толькі ўдзел у наступных выбарах прэзідэнта, але і вылучэнне на пасаду губернатара яе роднага штата - Каліфорніі. У 2026 годзе гэту пасаду пакіне цяперашні губернатар-дэмакрат Гэвін Ньюсам.-0-