Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 студзеня 2021, 09:31

Apple вярнула сабе лідарства ў рэйтынгу дарагіх брэндаў свету

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карпарацыя Apple апярэдзіла Amazon і Google ў рэйтынгу дарагіх брэндаў свету, вярнуўшы сабе лідарства, якое раней страціла, паведамляе ТАСС са спасылкай на рэйтынг кансалтынгавай кампаніі Brand Finance.

"Apple апярэдзіла Amazon і Google і зноў атрымала тытул найбольш дарагога брэнда свету ўпершыню з 2016 года. Кампанія паспяхова правяла стратэгію дыверсіфікацыі, кошт брэнда дасягнуў $263,4 млрд", - адзначана ў паведамленні кампаніі.

Паводле ацэнак аналітыкаў, брэнд Apple страціў лідарства ў 2017 годзе. Цяпер следам за ім у рэйтынгу дарагіх брэндаў свету ідуць Amazon ($254,2 млрд) і Google ($191,2 млрд), а пяцёрку лідараў замыкаюць Microsoft ($140,4 млрд) і Samsung Group ($102,6 млрд). У дзясятцы лепшых таксама Walmart, Facebook, ICBC, Verizon і WeChat.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі