Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 чэрвеня 2022, 14:24

Аператар GRTgaz: Францыя з 15 чэрвеня не атрымлівае расійскі трубаправодны газ

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Францыя з 15 чэрвеня перастала атрымліваць расійскі трубаправодны газ. Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіў французскі аператар GRTgaz, паведамляе ТАСС.

Кампанія GRTgaz адзначыла, што з гэтай даты спыніліся пастаўкі расійскага газу па трубаправодзе з Германіі ў Францыю.

Аператар GRTgaz завярае пры гэтым, што французскія спажыўцы не пацерпяць ад такой сітуацыі, паколькі перабоі з атрыманнем расійскага газу кампенсуюць пастаўкамі з Іспаніі. Галоўная ўвага кампаніі нацэлена на запаўненне французскіх газасховішчаў да зімы.

На сайце Сената Францыі гаворыцца, што з Расіі паступае 24 працэнты газу, што выкарыстоўваецца ў Францыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі