ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 23 студзеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 студзеня 2020, 19:55

Апазнаны 100 ахвяр авіякатастрофы над Тэгеранам

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць апазнаных пасажыраў збітага над Тэгеранам у выніку памылкі аператара сістэмы ППА ўкраінскага самалёта дасягнула 100 чалавек. Аб гэтым са спасылкай на кіраўніка тэгеранскай крымінальнай пракуратуры Махамада Шахрэяры паведамляе іранскае інфармацыйнае агенцтва ISNA.

"Намаганнямі нашых калег, судмедэкспертаў колькасць апазнаных загінулых у выніку крушэння ўкраінскага самалёта дасягнула 100 чалавек. На сённяшні дзень целы 30 пасажыраў дастаўлены іх сем'ям. Работа па апазнанні астатніх загінулых прадаўжаецца і павінна быць завершана да канца тыдня", - адзначыў Махамад Шахрэяры.

Як паведамлялася, 8 студзеня самалёт Boeing 737 кампаніі "Міжнародныя Авіялініі Украіны" пацярпеў катастрофу праз некалькі хвілін пасля вылету з аэрапорта Тэгерана. У выніку загінулі ўсе 176 чалавек, якія знаходзіліся на борце. 11 студзеня генеральны штаб ВС Ірана прызнаў, што самалёт быў памылкова збіты іранскім бокам. Пазней адказнасць на сябе ўзяў Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі, якім падкрэслівалася, што яны не спрабавалі ўтаіць прычыну катастрофы, затрымка паведамлення адбылася з-за неабходнасці правесці расследаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі