ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 12 жніўня 2022
Мінск Ясна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 красавіка 2022, 16:55

Апазіцыя ў Славакіі запатрабавала адстаўкі ўрада з-за перадачы ЗРК С-300 Украіне

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апазіцыйная партыя Славакіі "Курс - сацыяльная дэмакратыя" будзе дабівацца адстаўкі ўрада ў сувязі з бязвыплатнай перадачай Кіеву зенітна-ракетнага комплексу С-300, паведамляе газета Pravda.

Прадстаўнік партыі Ян Мажгут заявіў, што ў бліжэйшыя дні будзе вынесена прапанова аб скліканні пазачарговай сесіі парламента, падчас якой плануецца ўзняць пытанне аб адстаўцы ўрада.

Прадстаўнікі партыі "Курс - сацыяльная дэмакратыя" раней раскрытыкавалі ўлады Славакіі за перадачу сістэмы С-300 "без адэкватнай кампенсацыі". Акрамя таго, прадстаўнікі апазіцыі лічаць, што такімі дзеяннямі ўрад уцягвае краіну ў канфлікт ва Украіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі