Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 сакавіка 2024, 11:34

Антонаў лічыць, што ЗША ў бліжэйшы час актывізуюць антырасійскую дзейнасць

Анатоль Антонаў. Фота ТАСС
Анатоль Антонаў. Фота ТАСС
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол РФ у ЗША Анатоль Антонаў лічыць, што Злучаныя Штаты ў бліжэйшы час актывізуюць антырасійскую дзейнасць, а таксама спробы падарваць легітымнасць расійскага лідара, паведамляе ТАСС.

Як спрагназаваў Анатоль Антонаў, ЗША не прызнаюць праведзеныя ў Расіі выбары кіраўніка дзяржавы і вынікі Уладзіміра Пуціна, які перамог на іх. "Амерыка не прызнае гэтыя выбары", - адзачыў ён.

"Думаю, каб павіншавалі прэзідэнта з перамогай - гэта павінен рак на гары свіснуць. Гэтага не будзе. І ўжо на Захадзе, у Заходняй Еўропе некаторыя палітычныя дзеячы аб гэтым заявілі. Чакаць ад амерыканцаў у такой сітуацыі, што яны прызнаюць вынікі выбараў, напэўна, было б наіўна", - лічыць Анатоль Антонаў.

Пры гэтым дыпламат выказаў меркаванне, што амерыканскі бок не адмовіцца ад свайго праекта "анты-Расія". Ён чакае, што ў бліжэйшы час ЗША яшчэ больш актывізуюць антырасійскую дзейнасць з мэтай падарваць легітымнасць расійскага лідара і прадэманстраваць, што іх асноўнай задачай з'яўляецца нанясенне стратэгічнага паражэння РФ "на полі бою", хоць, паводле слоў дыпламата, іх сапраўдная мэта - аслабіць і выматаць Расію, не даць рэалізаваць усе сацыяльна-эканамічныя задачы, якія паставіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у сваім пасланні Федэральнаму сходу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі