Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 мая 2019, 19:54

Ангела Меркель пакіне палітыку пасля 2021 года

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ангела Меркель пацвердзіла, што не будзе займаць якія-небудзь палітычныя пасады пасля таго, як у 2021 годзе скончыцца яе чацвёрты тэрмін у якасці канцлера Германіі. Аб гэтым яна заявіла сёння на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ, піша Reuters.

Паводле слоў Ангелы Меркель, планы, якія яна агучыла ў канцы мінулага года, актуальны. У канцы 2018 года яна пайшла з пасады старшыні Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС), але засталася канцлерам, паведаміўшы, што збіраецца дапрацаваць чацвёрты тэрмін да канца - да 2021 года, а затым пакінуць палітыку.

Ангела Меркель таксама абвергла меркаванне аб тым, што пасля заканчэння дзеючага канцлерскага тэрміну можа заняць высокую пасаду ў структуры Еўрапейскага саюза ў Бруселі. "Я не збіраюся займаць палітычныя пасады дзе б гэта ні было", - сказала яна.

Як піша ТАСС, спекуляцыі аб тым, што Ангела Меркель зойме пасаду ў структуры Еўрапейскага саюза, пачаліся пасля апублікаванага 16 мая інтэрв'ю нямецкай газеце Suddeutsche Zeitung. У ім канцлер заявіла, што адчувае ўзрастаючае пачуццё адказнасці за лёс Еўропы. Наглядальнікі трактавалі гэтыя выказванні як намёк на змену яе палітычнага профілю і хуткі пераезд у Брусель. "Гэта нармальна, што я на правах канцлера ФРГ занепакоена лёсам Еўропы", - пракаменціравала яна на прэс-канферэнцыі з Маркам Рутэ свае словы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі