Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 ліпеня 2020, 10:46

Анджэй Дуда перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, набраўшы 51,21 працэнта галасоў

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы перамог Анджэй Дуда, які балаціраваўся на другі тэрмін. Аб гэтым сведчаць даныя Дзяржаўнай выбарчай камісіі (ДВК) па выніках апрацоўкі 99,97 працэнта выбарчых бюлетэняў, паведамляе Польскае радыё.

Паводле слоў старшыні ДВК Польшчы Сільвестра Марцыняка, яўка ў другім туры галасавання склала 68,12 працэнта.

"Анджэй Дуда набраў 10 413 094 галасы, гэта значыць 51,21 працэнта. Рафал Тшаскоўскі набраў 9 921 219 галасоў, гэта значыць 48,79 працэнта", - паведаміў Сільвестр Марцыняк.

Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы таксама адзначыў, што выбарчыя бюлетэні з-за мяжы, якія яшчэ не былі падлічаны, не акажуць істотнага ўплыву на прадстаўлены да гэтага часу рэзультат выбараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі