ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 верасня 2021, 10:18

Амурскі тыгр, снежны барс, зубр, сайгак: у Расіі могуць знікнуць 13 відаў жывёл

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 13 відаў жывёл патрабуюць прыняцця першачарговых мер па аднаўленні іх папуляцый у Расіі. Аб гэтым у інтэрв'ю ТАСС паведаміў кіраўнік Мінпрыроды Расіі Аляксандр Казлоў, паведамляе БЕЛТА.

"Вызначаны спіс 13 відаў жывёл, якія патрабуюць прыняцця першачарговых мер па аднаўленні і рэінтрадукцыі. Гэта далёкаўсходні і пярэднеазіяцкі леапарды, амурскі тыгр, снежны барс, зубр, сайгак, конь Пржавальскага, аргалі, дзерэн, белы мядзведзь, стэрх", - расказаў ён.

Паводле слоў Казлова, у спіс таксама ўвайшлі ахотамарскія папуляцыі грэнландскага і шэрага кітоў. Цяпер заключылі некалькі пагадненняў з прадстаўнікамі бізнесу для захавання гэтых відаў жывёл.

"У рамках ініцыятывы "Бізнес і біяразнастайнасць" мы заключылі шэраг пагадненняў на агульную суму больш як 400 млн рублёў з буйнейшымі камерцыйнымі кампаніямі аб рэалізацыі праграм па захаванні гэтых відаў жывёл", - паведаміў Аляксандр Казлоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі