Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 снежня 2021, 17:50

Амікрон-штам каранавіруса выявілі ў 110 краінах

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амікрон-штам каранавіруса выяўлены ў 110 дзяржавах. Аб гэтым паведаміла Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), інфармуе ТАСС.

"На 22 снежня 2021 года амікрон-варыянт выяўлены ў 110 краінах ва ўсіх шасці рэгіёнах СААЗ", – гаворыцца ў паведамленні.

У арганізацыі падкрэсліваюць: амікрон распаўсюджваецца значна хутчэй, чым дэльта-варыянт, у краінах, дзе задакументавана перадача віруса ў абшчынах. Пры гэтым за 2-3 дні фіксуецца двухразовае павелічэнне колькасці тых, хто заразіўся.

Што датычыцца цяжару захворвання пры заражэнні амікронам, то звесткі наконт гэтага пакуль абмежаваныя, адзначылі ў СААЗ. Даныя з Паўднёвай Афрыкі, Вялікабрытаніі і Даніі даюць спецыялістам падставу меркаваць "паніжаную рызыку шпіталізацыі" пры заражэнні амікронам у параўнанні з дэльта-штамам. Акрамя таго, пакуль няма поўнай яснасці ў тым, ці звязана такое зніжэнне рызыкі шпіталізацыі з імунітэтам, набытым у выніку папярэдняга інфіцыравання або вакцынацыі.

У спецыялістаў мала інфармацыі аб эфектыўнасці вакцын супраць амікрон-штама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі