ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 чэрвеня 2021, 19:17

Амерыканскія сенатары заявілі, што пралікі разведслужбаў зрабілі магчымым штурм Капітолія

Фота  nytimes.com
Фота nytimes.com

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грубыя пралікі ў рабоце разведдслужбаў, адсутнасць планаў на выпадак надзвычайных сітуацый, а таксама дрэнная каардынацыя міжведамасных узаемадзеянняў і намаганняў зрабілі магчымым штурм і захоп амерыканскага Капітолія мітынгуючымі 6 студзеня бягучага года. Гэта адзін з вывадаў апублікаванага ў аўторак 127-старонкавага даклада, падрыхтаванага двума сенацкімі камітэтамі Кангрэса ЗША па выніках праведзенага імі аналізу студзеньскіх беспарадкаў у амерыканскай сталіцы, паведамляе ТАСС.

Даклад, як паведаміла газета The Hill, якая ўжо азнаёмілася з ім, уключае ў сябе шмат дакументаў, справаздач, матэрыялаў, каментарыяў і заяў, у тым ліку і стэнаграму выступлення тагачаснага амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, якое, як сцвярджаюць некаторыя заканадаўцы ад Дэмакратычнай партыі, паслужыла сігналам да захопу будынка Кангрэса ЗША. У ім таксама сабраны шматлікія заклікі да насілля, якія ў свой час не атрымалі належнай ацэнкі, а то і зусім былі праігнараваны разведвальнымі і праваахоўнымі службамі краіны, што не дало магчымасці паліцыі Капітолія належным чынам падрыхтавацца да магчымых сутыкненняў з сотнямі пратэстуючых людзей як унутры будынка Кангрэса, так і на прылеглай да яго тэрыторыі.

У дакладзе, складзеным сенацкімі камітэтамі па працэдурных пытаннях і камітэтам па ўнутранай бяспецы і справах урада, прыводзяцца інтэрв'ю кіраўнікоў розных службаў Капітолія, Пентагона і разведвальнай супольнасці, справаздачы аб дзейнасці іх ведамстваў і падраздзяленняў 6 студзеня і ў папярэднія дні з мэтай высвятлення прычын таго, чаму для адпраўкі дадатковых сіл бяспекі да будынка Кангрэса спатрэбілася некалькі гадзін. Аўтары даклада абвінавачваюць у гэтым "бюракратычную валакіту", хаатычнасць дзеянняў многіх чыноўнікаў і адсутнасць указанняў з боку кіраўнікоў.

"Пралікі відавочныя. Для мяне ўсё гэта падсумоўваецца ў некаторых выказваннях, прыведзеных у нашым дакладзе, калі адзін з паліцэйскіх у той дзень, як было чуваць па радыёсувязі, з асуджанасцю задаваў адно і тое ж пытанне: "Ці ёсць у кагосьці які-небудзь план дзеянняў?" Сумна, але ніхто яго не падрыхтаваў", - прыводзіць газета словы сенатара-дэмакрата Эмі Клабушар (ад штата Мінесота), якая ўзначальвае камітэт па працэдурных пытаннях.

У дакладзе выкладаюцца дзеянні маніфестантаў, іх перамяшчэнні ўнутры амерыканскай сталіцы і ў яе напрамку, прыводзяцца паведамленні аб абмене імі ў інтэрнэце маршрутнымі планамі, картамі і нават схемамі падземных камунікацый пад Капітоліем, цытуюцца іх "перагаворы" ў сацыяльных сетках, уключаючы пагрозы і абмеркаванні аб мэтазгоднасці прывозу з сабой зброі. Але ўсё гэта, як рэзюмуюць аўтары даклада, чамусьці было пакінута без належнай увагі службамі бяспекі. У справаздачы рэгулярна канстатуецца і тое, што разведдслужбы дапусцілі шматлікія пралікі як у аналізе атрыманай імі інфармацыі, так і ў яе давядзенні да зацікаўленых падраздзяленняў і ведамстваў.

Некаторыя прадстаўнікі дэмакратычнай партыі, піша газета, ужо раскрытыкавалі гэты даклад за тое, што ён, на іх думку, не аналізуе глыбінныя прычыны беспарадкаў у амерыканскай сталіцы, матывацыю людзей, якія ўдзельнічалі ў іх, а галоўнае - фактычна пакідае за дужкамі патэнцыяльную ролю ва ўсім гэтым былога прэзідэнта Трампа. Крытыкі лічаць, што менавіта яго заклік "Выратуем Амерыку" быў ўспрыняты прысутнымі як сігнал да штурму Капітолія.

Раней паведамлялася, 6 студзеня прыхільнікі рэспубліканца Трампа, на той момант лідара краіны, уварваліся ў будынак Кангрэса, каб перашкодзіць зацвярджэнню вынікаў праведзеных 3 лістапада выбараў кіраўніка дзяржавы, перамогу на якіх атрымаў дэмакрат Джо Байдэн. Падчас беспарадкаў унутры самога будынка паліцыя застраліла маніфестантку. Акрамя таго, былі зафіксаваны не звязаныя паміж сабой выпадкі смерці яшчэ трох чалавек, кваліфікаваныя як надзвычайнае здарэнне медыцынскага характару. У выніку сутыкненняў таксама загінуў супрацоўнік паліцыі Капітолія. У дакладзе ж з тымі беспарадкамі звязваюць смерць сямі чалавек, уключаючы трох паліцэйскіх.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі