Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 ліпеня 2022, 14:08

Амерыканскі інвестар спрагназаваў рэцэзію сусветнай эканомікі з 2023 года

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ужо ў 2023 годзе свет чакае маштабная рэцэсія, якая закране большасць краін на планеце. Такі прагноз у інтэрв'ю РІА Навіны зрабіў вядомы інвестар з ЗША Джым Роджэрс.

Паводле слоў Роджэрса, рэцэсія будзе мець доўгатэрміновы характар і можа доўжыцца да чатырох гадоў. На працягу гэтага часу многія краіны сутыкнуцца з сур'ёзнымі эканамічнымі праблемамі.

Гаворачы аб эканоміцы ў Злучаных Штатах, эксперт адзначыў, што тут рэцэсія або пачалася ўжо, або можа адбыцца ў самы бліжэйшы час. Пры гэтым Роджэрс лічыць, што яго краіна не зможа пазбегнуць рэцэсіі з-за вялікага дзярждоўгу ЗША. Цяпер Вашынгтон актыўна друкуе грошы, а таксама нарошчвае пазыкі. Аднак рана ці позна пад уздзеяннем рыначных механізмаў ЗША давядзецца адмовіцца ад такой практыкі. І як толькі друкарскі станок спыніцца, у эканоміцы адбудзецца спад.

Эканаміст адзначыў, што нейкага чарадзейнага спосабу абмінуць рэцэсію ў ЗША няма. Застаецца толькі перажыць гэты перыяд спаду і затым пачаць зноў адбудоўваць эканоміку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі