Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 лістапада 2020, 10:50

Амаль $960 млн патрацяць на процівірусныя меры на Алімпіядзе ў Токіа

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расходы на процівірусныя меры на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа складуць амаль $960 млн, паведамляе агенцтва Kyodo.

Большую частку сумы на набыццё тавараў супраць каранавіруса плануе выдзеліць урад Японіі. Грошы будуць патрачаны на закупку дадатковага медыцынскага абсталявання і арганізацыю сістэмы тэсціравання.

Таксама паведамляецца, што арганізацыйны камітэт Алімпіяды прыняў рашэнне выдзеліць яшчэ $1,9 млрд на дадатковыя расходы, якія звязаны з падрыхтоўкай і правядзеннем Гульняў. Раней бюджэт складаў $12,3 млрд. Сума павялічылася з прычыны адтэрміноўкі Алімпіяды на цэлы год. У прыватнасці, гэта звязана з неабходнасцю абслугоўваць і ахоўваць алімпійскія аб'екты.

Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня бягучага года. Але пандэмія каранавіруснай інфекцыі ўнесла свае карэктывы. Для бяспекі спаборніцтвы перанеслі: яны адбудуцца ў перыяд з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Пры гэтым назву Гульняў "Токіа-2020" вырашылі захаваць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі