ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 20 верасня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 верасня 2020, 12:38

Амаль 720 тыс. чалавек пацярпелі з-за паводак у Судане

Фота  ВВС
Фота ВВС

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць людзей, якія пацярпелі ад паводак у Судане, павялічылася амаль да 720 тыс. Ахвярамі стыхійных бедстваў сталі 102 чалавекі, паведамляе Сіньхуа са спасылкай на гуманітарныя структуры ААН.

Як заявіла Упраўленне па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН, больш за 71 тыс. дамоў былі цалкам разбураны, яшчэ 72 тыс. пашкоджаны, загінула звыш 3,3 тыс. галоў жывёлы.

Урад Судана, установы ААН і няўрадавыя арганізацыі аказалі медыцынскую, харчовую і іншую дапамогу 200 тыс. чалавек.

Метэаралагічны цэнтр міжурадавага органа па пытаннях развіцця апублікаваў папярэджанне аб праліўных дажджах і паводках, хоць маніторынгавыя станцыі на Блакітным Ніле зафіксавалі зніжэнне ўзроўню вады на 3 мм у мінулыя выхадныя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі