ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 жніўня 2021, 13:37

Амаль 69 працэнтаў заражэнняў COVID-19 у Расіі выкліканы дэльта-штамам

Ганна Папова. Фота ТАСС
Ганна Папова. Фота ТАСС

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доля дэльта-штама каранавіруса сярод выпадкаў заражэння ў Расіі ў апошнія тры тыдні ліпеня склала амаль 69 працэнтаў. Аб гэтым заявіла кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова, паведамляе ТАСС.

"У дынаміцы за апошнія тры тыдні ліпеня ў Расіі доля дэльты склала 68,8 працэнта. Гэта самы вялікі паказчык за ўвесь перыяд назіранняў", - сказала яна.

У сярэдзіне ліпеня Ганна Папова гаварыла, што доля штама дэльта ў першай палове месяца дасягнула 69,7 працэнта.

Кіраўнік Расспажыўнагляду падкрэсліла, што існуючыя ў Расіі вакцыны засцерагаюць ад новых штамаў каранавіруса. "У нас жа ёсць усе рэестры, мы ведаем усіх людзей, якія перахварэлі, і ведаем усіх, хто прышчапіўся. І пры супастаўленні гэтых даных выразна бачым, што з агульнай колькасці атрымаўшых хаця б адну дозу вакцыны захворвае не больш за 2,5 працэнта, а з тых, хто дзве дозы, - менш за працэнт, 0,7-0,8 працэнта", - дадала яна.

Гаворачы аб з'яўленні новых мутацый, Ганна Папова адзначыла, што спрагназаваць, як будзе мяняцца вірус, немагчыма, але цяпер ён больш зменлівы, чым год таму.

"Вельмі важна сёння правесці прышчэпачную кампанію хутка, пажадана ў максімальна кароткія тэрміны і прышчапіць вялікую колькасць людзей. Тады мы пазбавім вірус магчымасці мяняцца так хутка. Бо ён мяняецца менавіта тады, калі трапляе кожны раз у новы арганізм, калі знаходзіцца ў ім доўга. А доўга - гэта некалькі тыдняў, на працягу якіх працякае хвароба. Калі ж вірус сустракаецца з чалавекам, які вакцынаваны, ён не можа знаходзіцца ў арганізме доўгі час, проста не паспявае муціраваць", - сказала на заканчэнне Ганна Папова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі