
Фота з архіва
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саветнік кіраўніка МУС Украіны Віктар Андрусаў заявіў, што амаль 4,8 млн (або 60 працэнтаў) украінскіх бежанцаў, якія пакінулі краіну з пачатку канфлікту, ужо вярнуліся назад у Украіну. Аб гэтым паведамляе ўкраінскі бізнес-партал Delo.
Андрусаў адзначыў, што ўкраінцы адчуваюць за мяжой мноства цяжкасцей. Гэта і высокі кошт арэнды жылля, і няведанне дзяржаўных моў краіны знаходжання.
У сувязі з гэтым чыноўнік прагназуе, што людзі будуць паступова вяртацца на радзіму. Ён таксама прывёў даныя статыстыкі, згодна з якімі, каля васьмідзесяці працэнтаў бежанцаў вяртаюцца ў свае краіны пасля завяршэння канфліктаў.-0-