Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 чэрвеня 2020, 10:28

Амаль 40 чалавек пацярпелі пры ўзброеным нападзенні на школу ў Кітаі

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сама меней 40 вучняў і супрацоўнікаў пачатковай школы на поўдні Кітая атрымалі раненні ў выніку нападзення ўзброенага нажом мужчыны. Аб гэтым паведамляе кітайская газета South China Morning Post.

Інцыдэнт адбыўся каля 8.30 па мясцовым часе ў цэнтральнай пачатковай школе прадмесця Ванфу (гарадская акруга Учжоу, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён КНР).

У справаздачы, апублікаванай гарадскімі ўладамі, гаворыцца, што ў нападзенні падазраецца 50-гадовы вартаўнік школы. Таксама ў дакуменце ўдакладняецца, што трое з 40 параненых - дырэктар школы, вучань і яшчэ адзін вартаўнік - атрымалі цяжкія траўмы, аднак ніхто з іх не знаходзіцца ў крытычным стане. Адзін са сведкаў паведаміў, што большасць параненых - дзеці ва ўзросце каля шасці гадоў.

На месца здарэння былі адпраўлены восем машын хуткай дапамогі, усе параненыя шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Учжоу і розныя медыцынскія цэнтры Ванфу.

Падазроны затрыманы мясцовай паліцыяй для допыту, вядзецца следства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі