Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 лістапада 2021, 10:21

Амаль 100 пастаўшчыкоў у Германіі павысілі цэны на газ для насельніцтва

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт электраэнергіі і газу ў Германіі прадаўжае расці: са жніўня бягучага года 98 кампаній па абслугоўванні бытавых спажыўцоў аб'явілі аб павелічэнні цэн на блакітнае паліва, прычым тры з іх папярэдзілі аб росце цэн больш як у два разы. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на анлайн-пляцоўку параўнання прапаноў Check24.

Паводле яе даных, у сярэднім рост цэн на газ для насельніцтва склаў 17,3 працэнта. Прычым яшчэ ў канцы верасня бягучага года кампаній - пастаўшчыкоў газу, якія павысілі цэны або папярэдзілі аб іх павелічэнні, было каля 50.

Дадатковыя расходы для сярэдняй дамашняй гаспадаркі ў Германіі ў сувязі з ростам кошту электраэнергіі і газу могуць скласці 263 еўра. Паводле даных анлайн-пляцоўкі, гэта закране амаль 560 тыс. нямецкіх дамашніх гаспадарак.

Адна з асноўных прычын павышэння цэн - павелічэнне сусветнага попыту на энерганосьбіты ў выніку эканамічнага ўздыму пасля крызісу, выкліканага пандэміяй. Эксперты папярэджваюць, што зімой спажыўцоў у ФРГ чакае хваля павышэнняў цэн на газ.

Паводле ацэнкі Федэральнага статыстычнага ведамства ФРГ, у краіне налічваецца каля 42,8 млн кватэр (даныя за 2020 год), амаль палова з іх ацяпляецца газам. Усяго паслугі па газазабеспячэнні насельніцтва аказваюць 683 кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі