ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 мая 2023, 11:37

Альянс на чале з партыяй Эрдагана атрымлівае большасць месцаў у турэцкім парламенце

Старшыня Вышэйшай выбарчай камісіі Тарцыі (YSK) Ахмет Енер. Фота Агенцтва Анадолу
Старшыня Вышэйшай выбарчай камісіі Тарцыі (YSK) Ахмет Енер. Фота Агенцтва Анадолу

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Альянс на чале з Партыяй справядлівасці і развіцця (ПСР) дзеючага прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана атрымлівае большасць месцаў у парламенце. Як паведамляе РІА Навіны са спасылкай на турэцкі тэлеканал TRT, такія папярэднія даныя пасля апрацоўкі бюлетэняў з усіх участкаў для галасавання ў Турцыі. Канчатковыя вынікі абнародуе ЦВК Турцыі.

Адзначаецца, што кіруючая партыя атрымала больш за 35 працэнтаў галасоў, што гарантуе 266 месцаў, а разам з саюзнымі ёй Партыяй нацыяналістычнага руху і партыяй Yeniden Refah у яе будзе больш за 320 мандатаў у 600-месным парламенце.

Эрдаган у ноч на 15 мая выступіў са зваротам да суграмадзян, якія сабраліся каля цэнтральнага офіса кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця ў Анкары, паведамляе Агенцтва Анадалу. Паводле яго слоў, папярэднія вынікі паказваюць вялікі адрыў ПСР і яе кандыдата на пасаду прэзідэнта ад іншых палітычных сіл Турцыі.

"Пераможцам на выбарах незалежна ад паказчыкаў стала Турцыя і яе народ. Галасаванне 14 мая стала адным з самых рэкордных па яўцы ў гісторыі выбарных працэсаў нашай краіны... Мы ўсё яшчэ верым у магчымасць перамогі ў першым туры (прэзідэнцкіх выбараў). Калі ж народ зрабіў выбар на карысць другога тура, то мы гатовы прыняць і гэта рашэнне", - сказаў палітык.

"Мы ўжо апярэджваем нашага бліжэйшага саперніка на 2,6 млн галасоў. Мы чакаем, што гэта лічба павялічыцца з афіцыйнымі вынікамі", - адзначыў Эрдаган. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўдзячны кожнаму з 27 млн выбаршчыкаў, якія падтрымалі яго кандыдатуру, а таксама ўдзячны ўсім 56 млн выбаршчыкаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. Эрдаган сказаў таксама, што выбары ў парламент Турцыі, нават пры папярэднім раскладзе сіл, сведчаць аб наяўнасці большасці ў саюза, у склад якога ўваходзіць ПСР.

Паводле даных Вышэйшага выбарчага савета Турцыі, Эрдаган атрымаў 49,49 працэнта галасоў пры падліку 91,93 працэнта урнаў для галасавання.

У Турцыі 14 мая прайшло галасаванне на выбарах прэзідэнта і парламента 28-га склікання. У Турцыі і за яе межамі былі ўстаноўлены звыш 191 тыс. урнаў для галасавання. Права галасаваць было ў 64 млн грамадзян. На пасаду прэзідэнта Турцыі прэтэндавалі тры кандыдаты - дзеючы кіраўнік краіны Рэджэп Таіп Эрдаган, кандыдат ад апазіцыі Кемаль Кылычдараглу і кандыдат ад "Альянсу АТА" Сінан Аган. Таіп Эрдаган апярэдзіў свайго апазіцыйнага саперніка Кемаля Кылычдараглу, але яму не хапіла крыху галасоў, каб набраць абсалютную большасць, неабходную для перамогі ў першым туры. Эрдаган выступіў лепш, чым прадказвалі перадвыбарныя апытанні, адзначае Reuters. Другі тур павінен адбыцца 28 мая.

BBC адзначае, што гэта былі самыя напружаныя выбары ў Турцыі за апошнія гады, і яны адбываюцца ў той час, калі краіна аднаўляецца пасля разбуральных землетрасенняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі